Спадчына: Багдасараў Альберт Аляксандравіч
Пятніца, 22 Май 2020 10:04
13 мая 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Альберта Аляксандравіча Багдасарава (1935), кандыдата геолага-мінералагічных навук, прафесара
Альберт Аляксандравіч Багдасараў нарадзіўся 13 мая 1935 г. у г. Ташкенце (Узбекская ССР) у сям’і мастакоў. Бацька ў 1941 г. добраахвотнікам пайшоў на фронт, у 1943 г. загінуў пад Курскам. У школе Альберт любіў урокі геаграфіі, гісторыі, літаратуры, шмат займаўся спортам i грамадскай работай, быў камсоргам. Мінераламі цікавіўся з дзяцінства, сабраў калекцыю камянёў, ведаў хімічны склад кожнага.